Top.Mail.Ru

VII пазачарговы з’езд Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Белая Русь» прайшоў у Нацыяльнай бібліятэцы Беларусі

У турбулентны час, калі ісціна стала падмяняцца хлуснёй, а суверэнітэт для многіх стаў недазваляльнай раскошай, Беларусь выбрала іншы шлях. Мы пішам сваю гісторыю, абапіраючыся на веру ў свой народ і вернасць свайму імя. Пацвярджэннем таму служыць прыняцце праграмы РГА «Белая Русь» на 2026-2030 гады, якое адбылося ў суботу, 16 мая, на VII пазачарговым з’ездзе Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Белая Русь» у Нацыяльнай бібліятэцы Беларусі.


У ім узяў удзел першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Уладзімір Пярцоў, а таксама прадстаўнікі міністэрстваў і ведамстваў, грамадскіх арганізацый краіны, іншыя запрошаныя.

Першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Уладзімір Пярцоў падкрэсліў, што прынятая праграма — па-сапраўднаму народная:


— Сугучная, натуральна, з Праграмай сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны, а па-іншаму быць не можа. У нас агульнанацыянальныя задачы. Вы выдатна разумееце, што «Белая Русь» адыгрывае ключавую ролю ў фарміраванні грамадзянскай самасвядомасці і кансалідацыі нашага грамадства. Варта падумаць аб кадравай перазагрузцы. На жаль, сярэдні ўзрост членаў Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання ўсё вышэй і вышэй. На змену, на жаль, не так актыўна прыходзіць моладзь. І я думаю, што варта падумаць аб тым вектары, які мы неаднаразова з вамі абмяркоўвалі, калі члены Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі будуць пераходзіць па гэтым трэку — у члены грамадскага аб’яднання «Белая Русь», так і павінна быць. На жаль, пакуль камсамольцы, сыходзячы з сярэдніх спецыяльных вучэбных устаноў і вышэйшых навучальных устаноў, губляюцца нават у арганізацыях і прадпрыемствах нашай краіны. Моладзь з яе здаровымі амбіцыямі, з яе разуменнем новых інфармацыйных сістэм і камунікацыяй з маладой аўдыторыяй нашай краіны, стане сапраўды важнай падтрымкай і дзейсным інструментам у рэалізацыі тых задач, якія сёння пазначаныя ў праграме «Белай Русі» на 26-30 гады.

Уладзімір Пярцоў акцэнтаваў увагу: 

— З’яўляючыся суб’ектам рэалізацыі Дырэктывы № 12, на вас у тым ліку ляжыць вялікая адказнасць за выбудоўванне дыялогу з людзьмі. Сярод вас ёсць дастатковая колькасць людзей, якія валодаюць сапраўды добрымі прамоўніцкімі навыкамі.

Старшыня РГА «Белая Русь», міністр адукацыі Андрэй Іванец адзначыў, што парадак дня з’езда складаўся з вельмі важных пытанняў.


— У першую чаргу, гэта прыняцце праграмы дзейнасці грамадскага аб’яднання на 2026-2030 гады. Хацелася б падкрэсліць, што нязменнай мэтай работы «Белай Русі» з’яўляецца кансалідацыя прагрэсіўных грамадскіх сіл для пабудовы квітнеючай, моцнай Беларусі. Перад грамадскім аб’яднаннем не стаяць палітычныя задачы і ў гэтай сувязі праграма ў першую чаргу нацэлена на дасягненне тых мэтаў, якія былі прынятыя на пасяджэнні Усебеларускага народнага сходу ў Праграме сацыяльна-эканамічнага развіцця. Таму традыцыйна грамадскае аб’яднанне і ўсе нашы члены будуць вырашаць такія задачы, як падтрымка сям’і, традыцыйных сямейных каштоўнасцяў, дэмаграфічная бяспека.

Немалаважным прыярытэтам новай праграмы грамадскага аб’яднання з’яўляецца развіццё чалавечага капіталу, адзначыў Андрэй Іванец.

— Праз якасную адукацыю, праз выхаванне патрыётаў і сапраўдных грамадзян нашай краіны.

Адным з найважнейшых аспектаў, па яго словах, з’яўляецца рэгіянальнае развіццё, таму што моцныя рэгіёны — моцная краіна.

— Пра гэта неаднаразова гаварыў Прэзідэнт. І тут аб’яднанне таксама бачыць, як можа прыкласці свае намаганні і які ўклад унесці.

Аб’яднанне актыўна развівае камунікацыю з усімі пластамі грамадства, у першую чаргу праз грамадскія прыёмныя. Гэта форма работы, якая ўжо традыцыйна сябе зарэкамендавала.


— Але з улікам трансфармацыі часу яна набывае новыя віды і новыя механізмы рэалізацыі, — сказаў Андрэй Іванец. — У любым выпадку, гэта магчымасць пачуць кожнага чалавека з яго праблемамі, ініцыятывамі. Адным з механізмаў уцягвання нашых грамадзян у гэтую работу з’яўляецца падтрымка грамадзянскіх ініцыятыў. Мы стварылі адпаведны інструмент фінансавай, грантавай падтрымкі, калі кожны член нашага грамадскага аб’яднання можа прапанаваць грамадзянскую ініцыятыву. Прайшоўшы конкурсны адбор, яна знаходзіць падтрымку і ўвасабленне. Традыцыйнай стала падтрымка шматдзетных сем’яў, а таксама дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў. І гэтая работа вядзецца нашымі грамадскімі аб’яднаннямі на ўсіх узроўнях на працягу ўсяго года.

Намеснік старшыні Маскоўскай раённай горада Брэста арганізацыі РГА «Белая Русь», прарэктар па ідэалагічнай і
выхаваўчай рабоце БрДТУ Наталля Яловая адзначыла, што на з’ездзе адбылася важная падзея — прынятая праграма РГА «Белая Русь». І гэта, паводле яе слоў, не абстрактная ідэя.

— Гэта рэальны шлях да пабудовы больш камфортнай, бяспечнай і добраўпарадкаванай Беларусі.

Старшыня Мсціслаўскай раённай арганізацыі РГА «Белая Русь», старшыня Мсціслаўскага раённага Савета дэпутатаў Алена Клеянкова, выступаючы сёння з’ездзе, падкрэсліла:

— «Белая Русь», аб’ядноўваючы ў сваіх шэрагах сапраўдных патрыётаў, выступае генератарам выключна стваральных ініцыятыў, кожная з якіх раскрываецца ў самастойных мэтах і задачах.

Ключавыя інструменты прынятай праграмы ў сваю чаргу, паводле яе слоў, дазволяць выбудаваць не проста новую лінію развіцця арганізацыі, а вывесці яе ў бліжэйшыя гады на новы этап грамадзянска-патрыятычнага развіцця.

Член савета Гродзенскай абласной арганізацыі РГА «Белая Русь», галоўны ўрач установы аховы здароўя «Гродзенская абласная дзіцячая клінічная бальніца» Аляксандр Козіч падкрэсліў, што толькі сумеснымі намаганнямі, аб’ядноўваючы ў актыўную дзейнасць кожнага члена Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Белая Русь», можна ўнесці свой дастойны ўклад у развіццё патэнцыялу краіны, выхаваць не толькі прафесіяналаў, але і патрыётаў сваёй Радзімы.

Яна ВАЛАСАЧ

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю