Top.Mail.Ru
275

«Вікторыя» рыхтуецца да паўфіналу чэмпіянату краіны па хакеі на траве

Смалявіцкая каманда ў другой частцы рэгулярнага сезона прыкметна дадала, што дазволіла заняць пазіцыю адразу за лідарам «Мінскам», паведамляе «Мінская Праўда».


«Вікторыю» мог пацясніць у турнірнай табліцы «Тэкстыльшчык», з якім наша дружына як раз і сустракалася ў родных сценах. Але ўжо пасля першай сустрэчы стала ясна, што Баранавіцкім хакеісткам не свеціць другое месца.

Смалявічанкі ўзялі верх (4:2), хоць саступалі па ходу. Але адразу пасля гола саперніц Мартыненка зрабіла дубль. Затым баранавічанкі аднавілі роўнасць, аднак у канцоўцы з інтэрвалам у хвіліну Дзёміна і Скурат здабылі перамогу. У другім матчы ўжо Скурат двойчы вызначылася, «Тэкстыльшчык» адзін мяч адыграў, ды затым Фаліна і Мартыненка прынеслі нам тры ачкі.

ЧЭМПІЯНАТ БЕЛАРУСІ

Жанчыны. 10-ы тур. 10-11 мая. Вікторыя (Смалявічы) — Тэкстыльшчык (Баранавічы) — 4:2 (Мартыненка, 24, 28, Дзёміна, 56, Скурат, 57; Шцін, 23, Шашкоўская, 44), 4:1 (Скурат, 12, 43, Фаліна, 51, Мартыненка, 58; Стрэльнікава, 50), Мінск — Рытм (Гродна) — 4:0, 0:1.

Выніковае становішча каманд: Мінск — 37 ачкоў (16 матчаў), Вікторыя — 34 (16), Тэкстыльшчык (Баранавічы) — 23 (16), рытм — 23 (16), СДЮШАР ХК Мінск-РЦАП — 0 (16).


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю