Дарагія ветэраны! Паважаныя суайчыннікі!
Таварышы салдаты, сяржанты, прапаршчыкі і афіцэры!
Віншую вас з Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.
Гэта свята даўно ўжо стала сапраўды народным, і я выказваю самую глыбокую павагу нашым ветэранам — сапраўдным воінам, доблесным героям, якія абаранілі свабоду Радзімы ў гады Вялікай Айчыннай вайны, а таксама працаўнікам тылу, што наблізілі сваёй працай Перамогу, 80-годдзе якой мы будзем адзначаць сёлета.
Дзякую воінам-інтэрнацыяналістам, якія сумленна і з годнасцю выканалі свой абавязак перад Айчынай, ветэранам Узброеных Сіл, што стваралі новую армію маладой незалежнай Беларусі, усім беларусам, сапраўдным патрыётам, якія забяспечваюць сёння мірнае жыццё краіны, умацоўваюць яе суверэнітэт і незалежнасць.
Асаблівыя словы падзякі адрасую ваеннаслужачым, супрацоўнікам ведамстваў сістэмы забеспячэння нацыянальнай бяспекі. Перакананы, што наша высокатэхналагічная, кампактная і мабільная армія, уся ваенная арганізацыя дзяржавы здольныя адказаць на любыя выклікі часу і з’яўляюцца сёння надзейным шчытом для народа, гарантам міру на беларускай зямлі.
Памятаем герояў, славім ветэранаў і беражом родную Беларусь.
Жадаю ўсім моцнага здароўя, шчасця, міру і дабрабыту.
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр ЛУКАШЭНКА