Гэта дзень ушанавання людзей адной з самых высакародных прафесій.
Віншую вас з прафесійным святам — Днём медыцынскіх работнікаў.
Гэта дзень ушанавання людзей адной з самых высакародных прафесій, у якую ідуць па за кліку сэрца, разумеючы, што яна патрабуе беспрэцэдэнтнай самааддачы, цярпення і штодзённай карпатлівай працы.
Намаганнямі многіх пакаленняў беларускіх медыкаў у краіне выбудавана і функцыянуе даступная і эфектыўная сістэма аказання медыцынскай дапамогі. Мы ганарымся тым, што захавалі і развіваем як традыцыйныя, так і новыя кірункі ў сферы, будуем бальніцы і паліклінікі, набываем сучаснае абсталяванне, паспяхова асвойваем у кожным кутку Беларусі інавацыйныя метады дыягностыкі і лячэння для павышэння якасці жыцця людзей.
Сёння час ставіць перад вамі глабальныя задачы: не зніжаючы тэмпаў правядзення актуальных навуковых даследаванняў, укараняць перадавыя тэхналогіі, рыхтаваць маладых спецыялістаў — годных прадаўжальнікаў найлепшых традыцый айчыннай медыцыны.
Дзякую за працу ўсім работнікам і ветэранам аховы здароўя.
Жадаю вашым родным і блізкім шчасця, дабрабыту, міру і дабра.
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка.