Дарагія беларусы!
Віншую вас з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь (Днём Рэспублікі) — святам, якое ўвасабляе ў сабе гераізм, працоўную доблесць і веру суверэннай і моцнай духам нацыі ў шчаслівую будучыню.
Дата вызвалення сталіцы Радзімы ад фашысцкага прыгнёту азнаменавала аднаўленне мірнага жыцця і назаўжды стала для беларусаў сімвалам барацьбы за свабоду, прыкладам мужнасці і нязгасным арыенцірам для новых пакаленняў.
Прымнажаючы спадчыну мінулага працай і талентамі сучаснікаў, адстойваючы спрадвечныя каштоўнасці і праўду, мы паслядоўна рухаемся да поспеху па шляху справядлівасці і стваральнай працы.
Перакананы, што памяць аб гераічным мінулым і дачыненне да агульнай справы, любоў да Айчыны і гонар за яе дасягненні дапамогуць нам зрабіць Беларусь шчаслівай і квітнеючай.
У гэты асаблівы дзень жадаю ўсім моцнага здароўя, міру і дабра.
Са святам, з Днём Рэспублікі!
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка