Top.Mail.Ru
146

Віншаванне з Раством і Новым Годам ад імя беларускага народа перададзена Папу Рымскаму Льву XIV

Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь пры Святым Прастоле і Суверэнным Мальтыйскім Ордэне Юрый Амбразевіч 9 студзеня прыняў удзел у традыцыйным навагоднім прыёме, які праводзіцца Папам Рымскім Львом XIV. Пра гэта паведамілі ў беларускім знешнепалітычным ведамстве.



Прыём праводзіўся для прадстаўнікоў дыпламатычнага корпуса, акрэдытаванага пры Святым Прастоле.

У ходзе асабістага прывітання ад імя беларускага народа Папе Рымскаму Льву XIV было перададзена віншаванне З Раством і Новым годам, а таксама адрасавана пажаданне далейшых поспехаў у служэнні на карысць усяго чалавецтва.

Дыпламатычныя адносіны паміж Рэспублікай Беларусь і дзяржавай Ватыкан былі ўсталяваныя 11 лістапада 1992 года.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю