Па дадзеных крыніц, раненне ён атрымаў падчас чысткі ружжа з-за выпадковага стрэлу. Ігару Пятрову было 65 гадоў.
Віцэ-губернатар Ленінградскай вобласці Ігар Пятроў памёр на 66-м годзе жыцця, паведамляе прэс-служба адміністрацыі рэгіёна ў тэлеграм-канале. Крыніца РБК, блізкая да адміністрацыі рэгіёну, паведаміла, што асноўная версія яго смерці — гібель пры чыстцы стрэльбы з-за выпадковага стрэлу.
Як піша «78.ru», цела Пятрова знайшлі ў загарадным доме ў вёсцы Юкі Усевалжскага раёна Ленінградскай вобласці. Крыніца газеты расказала, што віцэ-губернатара знайшлі з агнястрэльным раненнем, слядоў узлому ў доме няма.
Ігар Пятроў нарадзіўся ў 1959 годзе ў Сланцах Ленінградскай вобласці. У палітыку ён прыйшоў у 2005 годзе. З кастрычніка 2016-га па снежань 2017-га займаў пасаду кіраўніка спраў урада вобласці. Пасля чаго да 2024 года Пятроў працаваў на пасадзе віцэ-губернатара Ленінградскай вобласці і кіраўніка апарата губернатара і ўрада рэгіёна. У снежні 2024 года яго прызначылі на пасаду віцэ-губернатара—прадстаўніка губернатара ў заканадаўчым сходзе рэгіёна.