Намеснік прэм’ер-міністра Наталля Пяткевіч надзелена паўнамоцтвамі прадстаўніка ад Беларусі ў Савеце ЕЭК, па пытаннях дзейнасці Беларусі ў рамках ЕАЭС і прызначаная нацыянальным каардынатарам Беларусі па пытаннях СНД. Адпаведны ўказ № 208 кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка падпісаў 22 мая, паведамляе БелТА.
Дакумент прыняты ў мэтах забеспячэння прадстаўніцтва і абароны інтарэсаў краіны ў рамках Еўразійскага эканамічнага саюза і Садружнасці Незалежных Дзяржаў, рэалізацыі дзяржаўнай палітыкі ў адпаведных сферах.