Top.Mail.Ru

Віцебск збірае радзімазнаўцаў

19-20 лістапада 2026 г. у Віцебску пройдзе XII навукова-практычная канферэнцыя «Віцебскі край». Арганізатары — Віцебская абласная бібліятэка імя У. І. Леніна, Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Віцебскі абласны краязнаўчы музей. Канферэнцыя прымеркавана да 175-годдзя з дня нараджэння легендарнага даследчыка даўніны А. П. Сапунова. 


Падзею анансіруе загадчык аддзела краязнаўства Віцебскай абласной бібліятэкі Ларыса Рагачова:

Канферэнцыя вызначаецца асаблівай атмасферай. Па традыцыі ў ёй удзельнічаюць даследчыкі гісторыі Віцебска, Віцебшчыны з розных куточкаў нашай краіны. Сёлета мы збіраемся разгледзець наступныя тэматычныя абсягі: «Аляксей Парфёнавіч Сапуноў. Асоба, лёс, спадчына»; «Віцебская вобласць у кантэксце гісторыі краіны»; «Падзеі Вялікай Айчыннай вайны на Віцебшчыне»; «Гісторыя і культура Віцебшчыны (ад старажытнасці да сучаснасці)»; «Малая радзіма: гісторыя родных мясцін»; «Гістарычнае краязнаўства»; «Этнаграфія і фальклор»; «Літаратуразнаўства і мовазнаўства»; «Мастацтвазнаўства»; «Праблемы архівазнаўства і археаграфіі»; «Бібліятэчна-бібліяграфічнае краязнаўства»; «Музейнае краязнаўства»; «Экскурсійная справа і краязнаўства»; «Царкоўнае краязнаўства»; «Краязнаўства ў вучэбна-выхаваўчым працэсе». Ужо пададзены заяўкі для дакладаў і выступленняў літаральна па ўсіх кірунках. 

Па выніках канферэнцыі па традыцыі будзе выдадзены калектыўны зборнік «Віцебскі край». Сабраныя разам такія кнігі ўяўляюць сапраўдную бібліятэку па віцебскім радзімазнаўстве. 

Мікола БЕРЛЕЖ

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю