Top.Mail.Ru

Віцебская абласная асацыяцыя мясцовых Саветаў дэпутатаў распачала рэалізацыю праекта «Вуснамі немаўляці»

Палітычная адукаванасць, дасведчанасць насельніцтва аб тым, якую ролю адыгрываюць народныя выбраннікі ў вырашэнні пытанняў жыццядзейнасці жыхароў сваёй мясцовасці і краіны ў цэлым, павінны фарміравацца ў дзяцінстве, палічылі ў асацыяцыі. Таму прынялі рашэнне аб арганізацыі сустрэч дэпутатаў мясцовых Саветаў са школьнікамі. 


Своеасаблівыя дыялогавыя пляцоўкі, падчас якіх старшыні і члены прэзідыумаў райгарсаветаў патлумачаць дзецям, у чым заключаецца штодзённая дзейнасць дэпутатаў, адкажуць на ўзніклыя пытанні, будуць праходзіць у розных установах адукацыі.

Першая такая сустрэча старшыні Віцебскага гарсавета дэпутатаў Вольгі Івановай адбылася з навучэнцамі малодшага звяна ў СШ № 2 імя Ф. Ц. Блахіна. Спікер простай і даступнай мовай расказала дзецям, хто такі дэпутат, што такое дэпутацкі корпус і чым яны займаюцца, чаму ўдзел гараджан важны для развіцця горада. 

Важна, што па завяршэнні гэтай сустрэчы народныя выбраннікі атрымалі зваротную сувязь. Па матывах сустрэчы выпушчаны відэаролік: бліц-інтэрв’ю з удзелам дзятвы. Ён дэманструецца на інтэрнэт-пляцоўках аблсавета дэпутатаў і асацыяцыі.

Па ўяўленні дзяцей дэпутам павінна быць 20-40 гадоў, а іх знешні выгляд можа служыць прыкладам дзелавога чалавека. Яны павінны быць разумнымі, адукаванымі і імкнуцца вырашаць праблемныя пытанні, з якімі да іх звяртаюцца, каб дапамагаць Прэзідэнту. Па меркаванні дзяцей, яны нагадваюць валанцёраў, таму што не пакідаюць людзей, якія трапілі ў складаныя жыццёвыя абставіны, сам-насам з іх нязручнасцямі і бедамі. Словам, вобраз станоўчы і прывабны, некаторыя вучні ўжо і самі не супраць прымераць на сябе ролю дэпутата. 

Святлана ЯКАЎЛЕВА

Фота з адкрытых крыніц

Чытайце таксама: Мінская і Маскоўская вобласці падзяліліся вопытам па выкарыстанні зямель сельскагаспадарчага прызначэння

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю