Top.Mail.Ru
172

Віцебская абласная філармонія адкрывае 37-ы сезон

Пачынаецца канцэртны сезон яскрава. У Міжнародны дзень музыкі, 1 кастрычніка, у горадзе над Дзвіной італьянскамоўныя хіты апошніх дзесяцігоддзяў выканае спявак з краіны Рэнесансу Рыкарда Фарэзі. У тандэме з ім выступіць Сімфанічны аркестр віцебскай філармоніі пад кіраўніцтвам Уладзіміра Бяляўскага, у склад якога часова ўвойдуць клавішнік і ўдарнік з Італіі. Усе білеты прададзены.



Віцебск — горад, дзе стартуе гастрольны тур па Беларусі Рыкарда Фарэзі з праграмай «Апошні з рамантыкаў». 

Цікавым абяцае быць і працяг сезона: толькі ў кастрычніку на сцэну выйдуць трыа басоў-прафунда ў складзе заслужанага артыста Расіі Уладзіміра Мілера, заслужанага артыста Рэспублікі Карэлія Міхаіла Круглова і саліста Канцэртнага хору Санкт-Пецярбурга Паўла Андрэева, а таксама Уладзімірскі губернатарскі сімфанічны аркестр і іншыя выканаўцы. 

Святлана ЯКАЎЛЕВА

Чытайце таксама: Жыццё — імгненне, якое можна станцаваць на сцэне

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю