Top.Mail.Ru

Віцебская вобласць далучылася да рэспубліканскай акцыі «Ад усёй душы»

Сёння, 23 снежня, атмасфера радасці і ўзнёсласці панавала ў Віцебскай абласной філармоніі, дзе працавалі інтэрактыўныя пляцоўкі, навагоднія фотазоны, святочныя экспазіцыі і адбылося ўшанаванне ветэранаў працы. 


Нягледзячы на тое, што знаходзяцца на заслужаным адпачынку, па сваіх сілах і магчымасцях гэтыя людзі прымаюць актыўны ўдзел у грамадскім жыцці, падштурхоўваюць не заставацца ў баку ад яго сваіх равеснікаў, робяць цікавым і насычаным вольны час колішніх калег, а з маладым пакаленнем дзеляцца жыццёвымі мудрасцю і вопытам. 55 чалавек падымаліся на сцэну, каб прыняць падарункі, віншаванні і найлепшыя пажаданні ад прадстаўнікоў тых арганізацый, дзе яны працавалі. У іх гонар гучалі апладысменты, ім прысвячалі канцэртныя нумары. 

— На Віцебшчыне пражывае больш за 260 тыс. грамадзян залатога ўзросту, з іх 92 ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, 78 перасягнулі 100-гадовы рубеж, — паведаміў старшыня камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне насельніцтва аблвыканкама Барыс Яфрэмаў. — У гэтыя перадсвяточныя дні мы стараемся дайсці да кожнага пажылога чалавека, каб падтрымаць яго справай, добрым словам, парадаваць падарункам. Прадстаўнікі старэйшага пакалення бачаць, адчуваюць і разумеюць, што клопат пра іх праяўляецца на ўсіх узроўнях, пачынаючы з дзяржаўнай падтрымкі і дапамогі. 

Акцыя працягнецца да 14 студзеня 2026 года. Навагоднія чараўнікі, а імі могуць стаць усе ахвотныя, пастукаюць у дзверы кожнага паважанага пажылога чалавека, каб парадаваць і падбадзёрыць. 

Святлана ЯКАЎЛЕВА, 
фота з адкрытых крыніц.

Чытайце таксама: Больш за 65 тыс. чалавек пажылога ўзросту ўдзельнічаюць у праграмах актыўнага даўгалецця ў Беларусі

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю