Top.Mail.Ru

ВНУ Беларусі завяршаюць прыём дакументаў у абітурыентаў-мэтавікоў

Установы вышэйшай адукацыі Беларусі завяршаюць прыём дакументаў у абітурыентаў-мэтавікоў, паведамляе БелТА.


З 4 па 10 ліпеня ў ВНУ пройдуць унутраныя ўступныя іспыты, і па 12 ліпеня адбудзецца залічэнне абітурыентаў-мэтавікоў.

Для ўдзелу ў конкурсе на атрыманне вышэйшай адукацыі на ўмовах мэтавай падрыхтоўкі абітурыент падае дагавор аб мэтавай падрыхтоўцы спецыяліста, медыцынскую даведку, рэкамендацыю з апошняга месца работы (службы) або педагагічнага савета ўстановы адукацыі, якую скончыў абітурыент, дакумент, што засведчвае асобу, характарыстыку, выдадзеную школай, гімназіяй, ліцэем або каледжам. Таксама будзе неабходны дакумент аб адукацыі і дакументы аб ільготах (пры іх наяўнасці).

Абавязковай умовай удзелу ў прыёмнай кампаніі на ўмовах мэтавай падрыхтоўкі з’яўляецца наяўнасць дагавора, падпісанага абітурыентам і арганізацыяй — заказчыкам кадраў. Па большасці спецыяльнасцей таксама патрабуецца, каб сярэдні бал дакумента аб адукацыі быў не ніжэйшы за 7. На найбольш запатрабаваныя эканомікай спецыяльнасці гэта норма не распаўсюджваецца.

Абітурыенты, якія паступаюць на ўмовах мэтавага дагавора, праходзяць адзін унутраны ўступны іспыт у вуснай або практычнай форме па першым профільным прадмеце. Конкурс будзе выбудоўвацца на аснове сумы сярэдняга бала дакумента аб адукацыі і бала, атрыманага на ўнутраным уступным іспыце. Пытанні для ўнутраных іспытаў па кожным вучэбным прадмеце размешчаны на сайце Мінадукацыі і ВНУ.

Паступаючыя, якія не пройдуць па конкурсе для атрымання вышэйшай адукацыі на ўмовах мэтавай падрыхтоўкі, могуць удзельнічаць у конкурсе на агульных падставах. Для гэтага ім неабходна прадаставіць сертыфікаты цэнтралізаванага экзамену і цэнтралізаванага тэсціравання.

Дадатковую інфармацыю па пытаннях паступлення для атрымання вышэйшай адукацыі на ўмовах мэтавай падрыхтоўкі можна атрымаць у прыёмных камісіях універсітэтаў.

Усяго плануецца набраць каля 6,3 тыс. першакурснікаў з мэтавымі накіраваннямі

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю