Top.Mail.Ru
216

Холадна і ветрана будзе ў Беларусі 26 снежня

У Беларусі 26 снежня чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор’е. Аб гэтым паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


Уначы і раніцай на большай частцы тэрыторыі краіны, днём пераважна па ўсходзе магчымы ападкі (снег, мокры снег, дождж). Уначы месцамі прагназуюцца моцны снег, завея, у асобных раёнах слабы галалёд. На асобных участках дарог можа быць галалёдзіца. Вецер заходні, паўночна-заходні парывісты, уначы і раніцай у многіх раёнах, днём месцамі моцны парывісты. 

Уначы слупкі тэрмометраў пакажуць нуль — мінус 6 градусаў, па паўднёвым захадзе 7-11 градусаў марозу. Удзень максімальная тэмпература паветра чакаецца нуль — плюс 5 градусаў. 

Сіноптыкі папярэдзілі аб аранжавым узроўні небяспекі на бліжэйшыя дні. Так, уначы і раніцай 26 снежня ў многіх раёнах краіны чакаецца ўзмацненне заходняга, паўночна-заходняга ветру парывамі 15-20 м/с. 

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю