Top.Mail.Ru
157

Воблачна, у многіх раёнах дажджы. Якім будзе надвор’е ў Беларусі 11 кастрычніка

У Беларусі 11 кастрычніка будзе воблачна з праясненнямі, у многіх раёнах пройдуць невялікія дажджы. Аб гэтым паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.


У начны і ранішні час месцамі магчымы слабы туман. Вецер прагназуецца паўночна-заходні, заходні 4—9 м/с.

Тэмпература паветра ноччу складзе 1—7 градусаў цяпла, па ўсходзе — да плюс 10 градусаў. Днём будзе 10—15 градусаў вышэй за нуль.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю