24 ліпеня ў Беларусі прагназуецца воблачнае неба з ападкамі ў выглядзе дажджу і навальніцамі, перадае БелТА.
У чацвер чакаецца пераменная воблачнасць. Месцамі, а па поўначы на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць дажджы, у асобных раёнах магчымы навальніцы. Уначы месцамі па Віцебскай вобласці пройдуць моцныя дажджы. У начны і ранні час у асобных раёнах магчымы туман. Вецер прагназуецца заходні, паўднёва-заходні 3-8 м/с, пры навальніцах з парывамі да 14 м/с.
Тэмпература паветра ноччу складзе 12-18 градусаў вышэй за нуль. Днём будзе плюс 23-29 градусаў.
Фота: БелТА