Top.Mail.Ru
146

Воблачнасць, галалёдзіца і снег чакаюцца ў Беларусі 4 студзеня

У Беларусі 4 студзеня будзе воблачна з праясненнямі, на дарогах захаваецца галалёдзіца. Аб гэтым паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


У нядзелю часам будзе ісці снег, на асобных участках дарог чакаецца галалёдзіца. Вецер паўднёва-заходні ўмераны, месцамі парывісты. 

Тэмпература паветра ўначы складзе ад 3 да 8 градусаў марозу, днём будзе ад мінус 1 да мінус 6 градусаў.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю