Top.Mail.Ru
232

Вальфовіч: разглядаюцца пытанні аснашчэння «Паланэза» ядзернымі боегалоўкамі

У цяперашні час разглядаюцца пытанні абсталявання «Паланэза» ядзернымі боегалоўкамі. Пра гэта журналістам заявіў Дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Аляксандр Вальфовіч пасля нарады па пытанні ракетнай вытворчасці, перадае БелТА.



Аляксандр Вальфовіч звярнуў увагу на тое, што ракетны комплекс «Паланэз» быў створаны сумесна з Кітайскай Народнай Рэспублікай. Пазней ён быў паспяхова мадэрнізаваны ўжо на беларускіх прадпрыемствах. «Сёння гэта самы сучасны комплекс. Далёкасць ракеты была 200 км, сёння гэта ракеты (далёкасцю. — Заўв. БелТА) 300 км. Гэта высокадакладная зброя. Вядома ж, любая зброя патрабуе карэкціроўкі, унясення змен. Ужо ставяцца пытанні аснашчэння гэтых ракет ядзернымі боегалоўкамі. І як інтэграваць тэхналогіі «Арэшнік», можа быць, у нейкія ракеты сумесныя», — сказаў дзяржсакратар Савета бяспекі.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю