Top.Mail.Ru
259

Вось у маі і мокры снег

Як паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды, 7 мая надвор’е будзе вызначаць у асноўным вобласць павышанага атмасфернага ціску.



Толькі ноччу па поўначы, а днём па паўночна-ўсходняй палове краіны адаб’ецца ўплыў малаактыўных франтальных раздзелаў. Чакаецца пераменная воблачнасць. Ноччу па поўначы, днём пераважна па паўночна-ўсходняй палове краіны пройдуць невялікія кароткачасовыя ападкі ў выглядзе дажджу і мокрага снегу. Вецер уначы пераменных кірункаў, удзень паўночна-заходні слабы да ўмеранага. Уначы на большай частцы тэрыторыі рэспублікі на глебе і ў паветры чакаюцца замаразкі ад нуля да мінус 5 °С, месцамі мінімальная тэмпература паветра складзе ад плюс 1 да плюс 5 °С. 

А максімальная тэмпература паветра ўдзень складзе ад плюс 9 да плюс 15 °С. 

Атмасферны ціск істотна не зменіцца.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю