Top.Mail.Ru

Восем беларусаў сталі фіналістамі юнацкага чэмпіянату Еўропы па пяцібор'і ў Іспаніі

Восем беларускіх спартсменаў выйшлі ў фіналы чэмпіянату Еўропы па сучасным пяцібор’і сярод спартсменаў не старэйшых за 17 гадоў, што праходзіць у Барселоне, паведамляе БелТА.



Нашу каманду ў мужчынскіх і жаночых індывідуальных спаборніцтвах прадставілі 10 юных спартсменаў. У асабістым заліку ў хлопцаў у фінал прабіліся Аляксандр Чуяшкоў, Аляксей Грыбко, Аляксандр Калугін і Ягор Ерафееў, які ў кваліфікацыі паказаў другі рэзультат сярод усіх 60 удзельнікаў. У турніры дзяўчат за ўзнагароды паспаборнічаюць Паліна Слепчанкова і Яніна Целяпнёва, а таксама Ніколь Гулевіч і Марына Нікалаева, заняўшыя два першыя месцы па выніках паўфіналаў.

Адборачны бар’ер па балах маглі пераадолець беларускі Паліна Мурашка і Аліса Данілава, але абедзве засталіся па-за фіналам з-за ліміту — чатыры ўдзельніцы ад адной краіны. Хлопцы разыграюць медалі 26 чэрвеня, вырашальны старт у дзяўчат запланаваны на пятніцу. У суботу на кантынентальным форуме-U17 адбудзецца змешаная эстафета, праграму спаборніцтваў у Іспаніі 29 чэрвеня завершаць мужчынская і жаночая эстафеты.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю