Top.Mail.Ru

Восем беларусаў сталі прызёрамі турніру па тхэквандо ў Балгарыі

Беларусы заваявалі восем асабістых узнагарод на міжнародным турніры па тхэквандо «Адкрыты Гран-пры Расмус Е6», які прайшоў у сталіцы Балгарыі Сафіі, паведаміла БелТА.


Удзельнікі спаборніцтваў разыгралі медалі ў дзвюх узроставых катэгорыях (сярод юнакоў да 15 гадоў і юніёраў да 18 гадоў), нашу краіну прадставілі больш за 20 атлетаў. На рахунку беларусаў чатыры залатыя, два сярэбраныя і два бронзавыя медалі. У старэйшай групе перамогі атрымалі Настасся Курылёнак (да 63 кг) і Цімафей Радзівіл (да 63 кг). Таксама наша юніёрская зборная заняла другое месца ў камандным заліку.

Сярод спартсменаў да 18 гадоў уладальнікамі золата сталі Іван Струнец (да 49 кг) і Максім Плышэўскі (да 53 кг), у фіналах сапернікам уступілі Яўген Янчыленка (да 41 кг) і Павел Белашыцкі (да 33 кг), на трэцюю прыступку п’едэстала падняліся Сяргей Гайдукоў (звыш 65 кг) і Глеб Шэпель (да 57 кг). Таксама юнацкая каманда Беларусі паказала лепшы рэзультат у агульным заліку.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю