Top.Mail.Ru
323

Восем БЕЛАЗаў адправяцца на найбуйнейшае радовішча медзі ў Расіі

Восем БЕЛАЗаў грузападымальнасцю 240 т адправяцца на здабычу меднай руды ў зону вечнай мерзлаты. Пра гэта паведамляе БелТА.



Новыя самазвалы папоўняць парк кар’ернай тэхнікі БЕЛАЗ, якая працуе на Удакане — найбуйнейшым радовішчы медзі ў Расіі. Дзве машыны серыі БЕЛАЗ-7531 адгружаюцца на Далёкі Усход у ліпені, а яшчэ шэсць будуць адпраўленыя спажыўцу ў жніўні-верасні.

На прадпрыемстве адзначылі, што першымі на удаканскую вахту ў 2022 годзе заступілі дзесяць 130-тонных БЕЛАЗаў. Новая пастаўка кампаніі БЕЛАЗ — гэта яшчэ больш магутная тэхніка. 240-тонныя самазвалы дапамогуць забайкальскім гарнякам павысіць аб’ёмы прамысловай здабычы медзі адкрытым спосабам і забяспечыць эфектыўнасць працы горна-абагачальнага комплексу.

240-тоннікі серыі БЕЛАЗ-7531 разлічаны на надзейную работу ў складаных горна-геалагічных і кліматычных умовах кар’ера на Удакане, размешчанага ў высакагорным раёне зоны вечнай мерзлаты.

Інтэграваныя ў сілавы каркас кабіны сістэмы ROPS/ FOPS, Сучасны клімат — кантроль забяспечаць бяспеку і камфорт аператарам БЕЛАЗаў, нягледзячы на сур’ёзныя знешнія тэмпературныя перапады на працягу года: на піках сезонаў у Забайкаллі бывае ад 50 градусаў марозу да 35 градусаў спякоты.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю