Top.Mail.Ru
235

Восем донарскіх сэрцаў з пачатку года дастаўлена ў Мінск з дапамогай санавіяцыі

У Мінск з пачатку года з дапамогай санітарнай авіяцыі дастаўлена восем донарскіх сэрцаў. Пра гэта паведамляе БелТА.



Дастаўка верталётамі МНС каштоўнага ва ўсіх адносінах грузу для спецыялістаў Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра «Кардыялогія» ўжо звыклая справа. На працягу больш за 10 гадоў ратавальнікі выкарыстоўваюць паветраны транспарт МНС і стадыён сталічнай школы № 105 для перавозкі донарскіх сэрцаў.

Толькі за мінулы год верталёт МНС здзейсніў для РНПЦ 13 даставак, а сёлета прывёз ужо восем донарскіх сэрцаў. Раніцай, 14 жніўня, ратавальнікі МНС сумесна з урачамі РНПЦ «Кардыялогія» зноў выратавалі чыёсьці жыццё, своечасова даставіўшы донарскі орган.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю