Top.Mail.Ru
222

Восеньскія сельскагаспадарчыя кірмашы пачнуцца ў Мінскай вобласці 4 кастрычніка

У Мінскай вобласці з 4 кастрычніка пройдуць восеньскія сельскагаспадарчыя кірмашы. Пра гэта БелТА расказалі ў Галоўным упраўленні гандлю і бытавога абслугоўвання Мінскага аблвыканкама.



Сёлета восеньскі кірмашовы сезон, калі можна будзе назапасіцца вітамінавай прадукцыяй — гароднінай і садавінай, вырашчанымі сельгасарганізацыямі цэнтральнага рэгіёна, — у Мінскай вобласці пройдзе з 4 кастрычніка па 1 лістапада. Запланаваны на гэты перыяд не толькі штотыднёвыя раённыя кірмашы, але і рэгіянальныя.

Так, 4 кастрычніка рэгіянальныя кірмашы пройдуць у Барысаве, вёсцы Бараўляны і Маладзечне. Сваю прадукцыю ў гэтых населеных пунктах прапануюць не толькі мясцовыя вытворцы, але і суседніх раёнаў. Напрыклад, у Барысаў прыедуць гандляваць прадстаўнікі Бярэзінскага, Крупскага, Лагойскага, Мінскага, Пухавіцкага, Смалявіцкага, Чэрвеньскага раёнаў і Жодзіна.

У Нясвіжы восеньскі кірмаш разгорнецца 5 кастрычніка, 11 кастрычніка — у Вілейцы і Салігорску, а 18 кастрычніка — у Жодзіне і Слуцку.

Набыць на восеньскіх кірмашах можна будзе плодаагароднінную прадукцыю, тавары мясцовых вытворцаў, свежую рыбу. Настрой на рэгіянальных кірмашах будуць ствараць творчыя калектывы.

У Галоўным упраўленні адзначылі, што рай-і гарвыканкамам рэкамендавана арганізаваць падвоз набытай прадукцыі для сацыяльна неабароненых катэгорый-ветэранаў, адзінокіх пажылых, інвалідаў.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю