Top.Mail.Ru

Вучэнні АДКБ «Непарушнае братэрства» і «Бар’ер» пройдуць у Беларусі 11-16 кастрычніка

Камандна-штабное вучэнне з міратворчымі сіламі АДКБ «Непарушнае братэрства — 2026» і спецыяльнае вучэнне з сумесным фарміраваннем радыяцыйнай, хімічнай і біялагічнай абароны (РХБА) і медыцынскага забеспячэння АДКБ «Бар’ер-2026» пройдуць на тэрыторыі Беларусі 11-16 кастрычніка. Аб гэтым стала вядома на брыфінгу начальніка Аб’яднанага штаба АДКБ Андрэя Сердзюкова, перадае БелТА.



«У сярэдзіне кастрычніка на палігоне Ласвіда ў Беларусі пройдзе камандна-штабное вучэнне з міратворчымі сіламі АДКБ „Непарушнае братэрства — 2026“. Для комплекснай адпрацоўкі міратворчых задач дадаткова прыцягваюцца падраздзяленні баявой і транспартнай авіяцыі, інжынерных войскаў, разлікі беспілотных авіяцыйных комплексаў, медыцынскі атрад спецыяльнага прызначэння, падраздзяленне пажарнага аварыйна-выратавальнага атрада „Віцязь“ МНС, а таксама падраздзяленні ўнутраных войскаў і АМАП МУС Беларусі», — сказаў Андрэй Сердзюкоў.

Адначасова на палігоне Старадарожскі будзе праведзена спецыяльнае вучэнне з сумесным фарміраваннем РХБА і медыцынскага забеспячэння АДКБ «Бар’ер-2026». «У час вучэння плануецца практычна адпрацаваць задачы па ліквідацыі біялагічных пагроз у зоне адказнасці Калектыўных міратворчых сіл, пытанні ўдзелу сумеснага фарміравання ў мерапрыемствах калектыўнага рэагавання ў выпадку маштабнага і хуткага распаўсюджвання небяспечных інфекцыйных захворванняў», — адзначыў начальнік Аб’яднанага штаба АДКБ.

Асноўным па вырашаемых задачах, маштабе і складзе ўдзельнікаў вучэннем у 2026 годзе стане камандна-штабное вучэнне з Калектыўнымі сіламі аператыўнага рэагавання (КСАР) «Узаемадзеянне». Яно пройдзе ў канцы верасня на палігоне Цэнтральнай ваеннай акругі Расіі. Напярэдадні будуць праведзены спецыяльныя вучэнні з сіламі і сродкамі разведкі «Пошук-2026» і матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння «Эшалон-2026».

«Пры адпрацоўцы пытанняў падрыхтоўкі і вядзення сумеснай аперацыі вялікая ўвага будзе ўдзелена арганізацыі кіравання кантынгентамі КСАР з улікам форм і спосабаў вядзення баявых дзеянняў, якія пастаянна мяняюцца, а таксама вопыту сучасных узброеных канфліктаў. Плануецца практычна адпрацаваць увесь комплекс мерапрыемстваў па разгортванні сістэмы кіравання з апорай на вопыт расійскіх Узброеных Сіл», — падкрэсліў Андрэй Сердзюкоў. Ён дадаў, што на вучэнні запрошаны прадстаўнікі міжнародных арганізацый і дзяржаў, якія не з’яўляюцца членамі АДКБ.

У другой дэкадзе верасня ў Казахстане на палігоне Кактал пройдзе сумеснае вучэнне «Рубеж-2026» з Калектыўнымі сіламі хуткага разгортвання Цэнтральна-Азіяцкага рэгіёна. Задума вучэння цесна ўвязана са стратэгічным камандна-штабным вучэннем «Рашучы адпор — 2026» — асноўным мерапрыемствам аператыўнай і баявой падрыхтоўкі Узброеных Сіл Казахстана. Асаблівая ўвага будзе ўдзелена выкананню вучэбна-баявых задач ва ўмовах горна-пустыннай мясцовасці ва ўзаемадзеянні з падраздзяленнямі пагранічных войскаў і нацыянальнай гвардыі Казахстана.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю