На тэрыторыі Пухавіцкага раёна 29-30 кастрычніка пройдуць вучэнні па праверцы гатоўнасці дзяржаўных органаў да ўзаемадзеяння і рэагавання на акты тэрарызму, паведамляе БелТА.
У мерапрыемствах прымуць удзел падраздзяленні Міністэрства абароны, Міністэрства ўнутраных спраў, Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, Следчага камітэта, Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь і іншых дзяржаўных органаў.
Сцэнарыем вучэнняў прадугледжаны задзейнічанне ваеннай і іншай спецыяльнай тэхнікі, узмоцнены кантроль і абмежаванне дарожнага руху ў зоне правядзення мерапрыемстваў.