Top.Mail.Ru
853

Вучні цікавяцца гісторыяй «Звязды»

Карэспандэнт «Звязды» сёння сустрэлася з вучнямі Бараўлянскай сярэдняй школы № 2 Мінскага раёна і расказала школьнікам пра лёс нашай найстарэйшай беларускай газеты. Дзяцей асабліва цікавіў ваенны перыяд — сапраўды асаблівыі значны ў жыцці выдання.



Сёлета адзначаецца 80-годдзе Вялікай Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, таму вельмі важна было нагадаць падлеткам, што ў гады гэтай жудаснай вайны наша газета выдавалася ў падполлі ў акупіраваным фашыстамі Мінску, а пасля — на партызанскім востраве Зыслаў ў Любанскім раёне і вострым і трапным словам ваявала і несла праўду пра герояў, партызан, пра падзеі, якія адбываліся і на фронце, і ў тыле, тым самым набліжаючы дзень Вялікай Перамогі.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю