Пакуль даследнікі скануюць артэфакты.
Лічбавы двайнік аднаго з цудаў свету плануюць стварыць французскія і егіпецкія вучоныя, піша Livescience.
За аснову возьмуць інфармацыю раскопак і фрагменты руінаў.
- Нядаўна выяўленыя каменныя блокі будуць адсканаваны ў лічбавым фармаце, а дадзеныя перададуць інжынерам-валанцёрам з Dassault Systems Foundation, якія паспрабуюць правільна размясціць іх пры рэканструкцыі.
«Акрамя праверкі тэорый аб яго будаўніцтве і разбурэнні, віртуальная мадэль зможа прадэманстраваць былую веліч гэтага цуду свету, дазваляючы наведвальнікам даследаваць яго так, як быццам бы яны знаходзіліся на месцы», — расказваюць вучоныя.Французскія і егіпецкія даследнікі створаць «лічбавы двайнік» Александрыйскага маяка ў Егіпце пасля таго, як з Міжземнага мора паднімуць яго старажытныя падводныя блокі.