Такі высокі паказчык БДУ мае на працягу ўсяго перыяду працы базы РІНЦ. РІНЦ аб’ядноўвае навукоўцаў з розных краін з мэтай павышэння якасці навуковага ўзроўню спецыялістаў. Зараз тут прадстаўлены 1102409 аўтараў з 80 краін свету.
Гэтая платформа з’яўляецца эфектыўным аналітычным інструментам для вывучэння развіцця розных вектараў навукі ў свеце. Навуковая база акумулюе звесткі аб бібліяграфічных дадзеных, даследчыках, іх прафесійнай дзейнасці. Многія выданні прадстаўлены ў адкрытым доступе, каб кожны карыстальнік мог з імі азнаёміцца. Як правіла, рэйтынгі грунтуюцца на інфармацыі за папярэднія пяць гадоў. Ключавымі паказчыкамі базы дадзеных РІНЦ з’яўляюцца індэкс Хірша і цытаванасць. Па іх колькаснаму вымярэнні вызначаюцца прадуктыўнасць, аўтарытэт і ўплыў даследчыка і навуковай установы. Індэкс Хірша дэманструе, наколькі вынікі навукоўцаў запатрабаваныя ў навуковай супольнасці. Разлічваецца ён на аснове колькасці публікацый і іх цытуемасці.
Па даных РІНЦ за 2020-2024 гады беларускія навукоўцы апублікавалі ў базе дадзеных 240 070 артыкулаў, з якіх 31547 выдадзены пад аўтарствам супрацоўнікаў БДУ. У тройку нацыянальных лідараў па колькасці артыкулаў увайшлі таксама БНТУ (10956) і Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт (10208).
Акрамя таго, навукоўцы БДУ на працягу апошніх пяці гадоў з’яўляюцца самымі цытаванымі экспертамі па прыродазнаўчанавуковым, гуманітарным профілях і займаюць па гэтым паказчыку першае месца ў краіне. Артыкулы БДУ працытавалі больш за 34400 разоў. На другім і трэцім месцы па дадзеным паказчыку знаходзяцца Віцебская дзяржаўная акадэмія ветэрынарнай медыцыны з лічбай 7633 і БНТУ — 7435.
Таксама, паводле дадзеных РІНЦ, найбольш высокія індэксы Хірша ў галіне прыродазнаўчых навук маюць даследаванні навукоўцаў НДІ ядзерных праблем БДУ, НДІ ПФП імя А. М. Сеўчанка, кафедры фізікі цвёрдага цела і нанатэхналогій фізічнага факультэта, кафедры фізіялогіі чалавека і жывёл біялагічнага факультэта.
У ТОП—5 у галіне гуманітарных навук з найбольш высокім індэксам Хірша ўвайшлі навукоўцы кафедры канстытуцыйнага права юрыдычнага факультэта, кафедры тэарэтычнага і славянскага мовазнаўства філалагічнага факультэта, аналітычнай эканомікі і эканаметрыка эканамічнага факультэта, а таксама кафедраў сацыяльнай і арганізацыйнай псіхалогіі і сацыялогіі ФФСН. Рэктар БДУ Андрэй Кароль па сукупнасці навукаметрычных паказчыкаў — цытаванне, колькасць артыкулаў, індэкс Хірша апошнія гады ўзначальвае рэйтынг навукоўцаў Беларусі ў катэгорыі «Народная адукацыя. Педагогіка» і з’яўляецца лідарам па колькасці публікацый і індэксе Хірша сярод беларускіх вучоных-педагогаў.
Алена ВІНАГРАДАВА