Што такое сцынтыляцыйны матэрыял?
Гэта асаблівы матэрыял, які свеціцца пад уздзеяннем радыяцыі або іншых часціц. Дзякуючы гэтым «успышкам» прыборы могуць рэгістраваць тое, што не бачна чалавечаму воку: радыяцыю, нейтроны, гама-прамяні.
Супрацоўнікі НДІ ядзерных праблем БДУ пад кіраўніцтвам прафесара Міхаіла Коржыка стварылі матэрыял, які ўпершыню на постсавецкай прасторы можа адначасова рэгістраваць як электрамагнітнае выпраменьванне, так і нейтроны. Гэта распрацоўка цалкам адаптавана да касмічных умоў: яна ўстойлівая да нізкіх тэмператур, сонечных успышак і іншых высокаэнергетычных з’яў.
Эфектыўнасць матэрыялу ўжо праверана на практыцы. На яго аснове быў распрацаваны трэкавы гама-спектрометр, які ўстанавілі на расійскі спадарожнік фармату 16U «Скарпіён» (МДУ імя М. В. Ламаносава).
Спадарожнік быў паспяхова запушчаны ў снежні мінулага года і ўжо перадае першыя даныя. Гэты комплекс навуковай апаратуры дазваляе праводзіць даследаванні, падобныя да тых, што выконваюць буйныя спадарожнікі, у тым ліку маніторынг радыяцыйнай абстаноўкі і вывучэнне астрафізічных працэсаў.
Універсітэт актыўна развівае гэтыя кірукі. БДУ — адзіная ўстанова ў Беларусі, якая стварыла ўласныя касмічныя нанаспадарожнікі, паспяхова выведзеныя на арбіту ў 2018 і 2023 гадах.