Top.Mail.Ru
227

Вучоныя выявілі новы для Белавежскай пушчы від грыба

Навукоўцы выявілі новы для Белавежскай пушчы від грыба — элафаміцэс шыпаваты. Такая інфармацыя апублікавана на афіцыйным сайце нацыянальнага парка «Белавежская пушча», паведамляе БелТА. 


Дзіўную знаходку супрацоўнікі навуковага аддзела нацпарка зрабілі падчас палявых даследаванняў. Навукоўцы звярнулі ўвагу, што элафаміцэс шыпаваты (Elaphomyces muricatus) — падземны сумчаты грыб, які знешне нагадвае труфель.

«Грыб расце пад зямлёй на глыбіні ад 2 да 20 см, што робіць яго пошукі даволі складанымі. Аднак лясныя насельнікі знаходзяць гэтыя грыбы па паху і ахвотна ядуць, пакідаючы магчымасць заўважыць выкапаныя пладовыя целы, цудам ацалелыя пасля такіх трапез», — заўважылі ў навуковым аддзеле. 

Для чалавека элафаміцэс шыпаваты неядомы. Расце ён пераважна ў прыбярэжных дубровах і змешаных лясах, дзе ўтварае мікарызу з рознымі відамі ліставых дрэў.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю