Top.Mail.Ru
124

Вучоныя знайшлі на Марсе новыя прыкметы старажытнага акіяна

Чырвоная планета калісьці магла быць зусім не такі сухі і знежывелай, як цяпер. Даследнікі з Каліфарнійскага тэхналагічнага інстытута выявілі на Марсе геалагічныя структуры, якія паказваюць на існаванне вялізнага старажытнага акіяна. Ён мог займаць да траціны паверхні планеты, піша выданне Nature.



Навукоўцы прааналізавалі звесткі з марсіянскіх арбітальных апаратаў і знайшлі ў Паўночным паўшар’і Марса шырокі і адносна роўны пояс рэльефу — кантынентальны шэльф.

Такая ж структура на зямлі утвараецца вакол акіянаў. Маштабы знойдзенага пояса адпавядаюць магчымаму старажытнаму акіяну, які існаваў мільёны гадоў, а то і даўжэй.

Але гэта яшчэ не ўсё. Дадатковым аргументам сталі дэльты старажытных рэк, якія супадаюць з меркаванай лініяй шэльфа.

Раней іх не разглядалі як ключавы доказ, але цяпер яны аб’ядноўваюць разрозненыя прыкметы ў адзіную карціну.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю