ВУП Беларусі ў студзені — маі вырас на 2,5 працэнта. Аб гэтым паведамілі ў Белстаце.
Ажыццёўлена першая ацэнка валавога ўнутранага прадукту за студзень — май 2025 года. Аб’ём ВУП у бягучых цэнах склаў Br101,4 млрд, або ў супастаўных цэнах 102,5 працэнта да ўзроўню студзеня — мая 2024 года.
Індэкс-дэфлятар ВУП у студзені — маі 2025 года ў адносінах да аналагічнага перыяду папярэдняга года склаў 106,4 працэнта.