Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на цырымоніі адкрыцця XV Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур у Гродне выказаўся пра надвор’е, якое не перашкодзіла правядзенню свята, перадае БелТА.
«Калі вы кагосьці будзеце вінаваціць у гэтым, то мяне. Я губернатару расказаў. Думаю, прыеду ў Гродзенскую вобласць пасля Магілёўскай, Гомельскай, Брэсцкай, Віцебскай — што ім падарыць? Без падарункаў жа нельга. Бальніца — гэта добра. Але неяк пачуў я Брэсцкага губернатара: ён скардзіўся, што дажджу ў вас доўга не было. Я яму ўчора патэлефанаваў: дай дождж гродзенцам, каб я з падарункам прыехаў», — расказаў Аляксандр Лукашэнка.
«Пралятаючы над паўднёвай часткай Гродзенскай вобласці, магу вас парадаваць — там вакол возера. На палях возера — ліўні страшныя прайшлі. Вы прасілі — я зрабіў, — адзначыў кіраўнік дзяржавы. — Тое, што сёння адбываецца, — гэта, як сяляне кажуць, наша золата. Колькі ўпадзе дажджу — столькі хлябоў вы атрымаеце ўраджаю».