Top.Mail.Ru

Вядомы ізраільскі гітарыст-віртуоз упершыню выступіць у Мінску

Выдатны ізраільскі гітарыст-віртуоз Ёрам Зербіб упершыню выступіць у Мінску на сцэне Белдзяржфілармоніі. Аб гэтым паведамляе БелТА.


Так, 25 кастрычніка на сцэне ажыве вялікая класіка. Ёрам Зербіб разам з Дзяржаўным камерным аркестрам Беларусі пад кіраўніцтвам Яўгена Бушкова выканае легендарны «Аранхуэскі канцэрт» Хаакіна Радрыга — самы вядомы, пачуццёвы і манументальны твор, напісаны для гітары з аркестрам.

«Канцэрт „Сумныя казкі“ — гэта не толькі музычная праграма, але інтэлектуальны лекторый і разбурэнне стэрэатыпаў аб казцы як аб лёгкім жанры, глыбокае псіхалагічнае і гістарычнае даследаванне ад аўтара і апавядальніка Яўгена Бушкова», — адзначылі ў філармоніі.

Пасля гэтага, 27 кастрычніка, адбудзецца сольны канцэрт «Магія гітары». Слухачоў чакае музычнае падарожжа «Ад Севільі да Іерусаліма» скрозь стагоддзі і краіны. Гітарыст выканае шэдэўры Альбеніса, Гранадаса і Барыяса, а таксама эксклюзіўныя прысвячэнні — сучасныя п’есы «Іерусалім» і «Зямля запаветная», напісаныя кампазітарамі спецыяльна для Ёрама Зербіба.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю