Вядомыя ўсе фіналісты футбольных еўракубкавых турніраў

09.05.2025 | 13:44

Услед за Лігай чэмпіёнаў вызначыліся ўдзельнікі фіналаў астатніх футбольных еўракубкавых турніраў, паведамляе БелТА.


У другім па рангу турніры — Лізе Еўропы — у вырашальным паядынку 21 мая ў іспанскім Більбаа сыдуцца два прадстаўнікі англійскай прэм’ер-лігі. «Манчэстар Юнайтэд» ужо пабываў на месцы будучага фіналу, разграміўшы ў паўфінале «Атлетык» з Більбаа — 3:0 (у гасцях) і 4:1 (дома). У другой паўфінальнай пары Лонданскі «Тотэнхэм» двойчы перамог Нарвежскі «Буде-Глімт» — 3:1 (дома) і 2:0 (у гасцях).

Яшчэ адзін прадстаўнік брытанскай сталіцы «Чэлсі » 28 мая ў фінальным матчы Лігі канферэнцый у польскім Вроцлаве згуляе з іспанскім «Бецісам» з Севільі. У паўфінале лонданцы перайгралі шведскі «Юргордэн» са Стакгольма — 4:1 (У гасцях) і 1:0 (дома), а іспанскі клуб адолеў па суме дзвюх сустрэч італьянскую «Фіярэнціну» з Фларэнцыі — 2:1 (дома) і 2:2 (у гасцях).

Раней у фінал Лігі чэмпіёнаў прабіліся італьянскі «Інтэр» з Мілана і французскі «Пары Сен-Жэрмен». Вырашальны паядынак 70-га па ліку галоўнага клубнага турніру Старога Свету адбудзецца 31 мая ў Мюнхене.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю