Кітайска-беларускі індустрыяльны парк «Вялікі камень» зарэгістраваў пяць новых рэзідэнтаў, паведамілі БелТА ў прэс-службе парка.
Кампаніі плануюць рэалізаваць інавацыйныя праекты ў сферах вытворчасці медыцынскай прадукцыі, новых матэрыялаў, машынабудавання, комплекснай лагістыкі.
Адзін з новых рэзідэнтаў у сферы вытворчасці запатрабаванай медыцынскай прадукцыі — паспяховы стартап, які ў 2025 годзе атрымаў статус суб’екта інавацыйнай дзейнасці індустрыяльнага парка і на працягу года стаў рэзідэнтам «Вялікага каменя».