Вярхоўны Суд Беларусі 15 верасня пачынае разглядаць крымінальную справу ў дачыненні да Осіпа Вінніцкага 1915 года нараджэння, які памёр у 1997 годзе. Яго вінавацяць у генацыдзе беларускага народа, паведамляе БелТА.
Вярхоўны Суд Беларусі 15 верасня пачынае разглядаць крымінальную справу ў дачыненні да Осіпа Вінніцкага 1915 года нараджэння, які памёр у 1997 годзе. Яго вінавацяць у генацыдзе беларускага народа, паведамляе БелТА.
У гісторыі суверэннай Беларусі гэта ўжо чацвёртая крымінальная справа ў дачыненні да нацысцкага ката, якую будзе разглядаць Вярхоўны Суд.
Як паведамлялася раней са спасылкай на кіраўніка следчай групы Генпракуратуры Валерыя Талкачова, гэтая крымінальная справа выдзелена ў асобную спецыяльную вытворчасць з крымінальнай справы па факце генацыду беларускага народа.
Па матэрыялах справы, Вінніцкі, маючы на мэце планамернае знішчэнне беларускага народа, з’яўляючыся членам арганізацыі ўкраінскіх нацыяналістаў, а таксама ўдзельнікам ваенізаванага фарміравання «Букавінскі курань», восенню 1942 года ўвайшоў у склад 118-га батальёна ахоўнай паліцыі.
Генеральнай пракуратурай падчас расследаванняў сабраны неабвержныя доказы, якія пацвярджаюць удзел Вінніцкага ў карных аперацыях асабіста або з дапамогай дачы загадаў сваім падначаленым. Таксама ўстаноўлены яго ўдзел у знішчэнні жыхароў шэрагу вёсак, у тым ліку Хатыні.
Раней таксама адзначалася, што Осіп Вінніцкі наўмысна пазбавіў жыцця не менш як 403 чалавекі, уключаючы не менш як 146 дзяцей, у тым ліку заведама малалетніх, а таксама састарэлых асоб, цяжарных жанчын, якія знаходзяцца ў бездапаможным стане. Замахваўся на пазбаўленне жыцця яшчэ не менш як 31 чалавек, уключаючы заведама малалетніх і тых, хто знаходзіцца ў бездапаможным стане.