Вярхоўны Суд 20 кастрычніка пачне разглядаць крымінальную справу ў дачыненні да памагатага нацысцкіх катаў Аляксандра Ярмольчыка 1915 года нараджэння, які памёр у 1984 годзе. Гэта чарговая справа аб генацыдзе беларускага народа, паведамляе БелТА.
Як раней паведамлялася, Ярмольчык, маючы на мэце планамернае знішчэнне беларускага народа, восенню 1941 года добраахвотна ўступіў у ваенізаванае падраздзяленне дапаможнай паліцыі, якое дыслакавалася ў гарадскім пасёлку Хойнікі. З чэрвеня 1942 года ён узначальваў гэтае падраздзяленне.
У час папярэдняга расследавання ўстаноўлена 25 эпізодаў злачыннай дзейнасці Ярмольчыка ў складзе названай узброенай арганізаванай групы. Яму інкрымінаваныя забойствы, у тым ліку ўчыненыя з асаблівай жорсткасцю.
Ярмольчык абвінавачваецца ва ўчыненні злачынства, прадугледжанага арт. 127 КК (генацыд).