Top.Mail.Ru
241

Вярхоўны Суд прызнаў карніка Вінніцкага вінаватым у генацыдзе беларускага народа

Вярхоўны Суд прызнаў карніка Восіпа Вінніцкага вінаватым у генацыдзе беларускага народа без прызначэння пакарання ў сувязі з тым, што абвінавачаны памёр, перадае БелТА.

У гісторыі суверэннай Беларусі гэта ўжо чацвёрты абвінаваўчы прысуд у дачыненні да нацысцкага ката.

Восіп Вінніцкі быў камандзірам першай роты 118-га ўкраінскага батальёна ахоўнай паліцыі. Пад яго кіраўніцтвам на тэрыторыі Лагойскага раёна былі арганізаваны карныя акцыі, падчас якіх учыняліся масавыя забойствы, у тым ліку асабіста Вінніцкім, поўнасцю або часткова знішчаліся вёскі, людзі пазбаўляліся даху над галавой, у насельніцтва забіралася харчаванне, свойская жывёла і птушка, грамадзяне накіроўваліся ў нацысцкую Германію для прыцягнення да непасільнай рабскай працы. 

Як адзначаў раней дзяржаўны абвінаваўца, Вінніцкі быў адным з найбольш небяспечных памагатых нацысцкіх злачынцаў, якія прысягнулі на вернасць Гітлеру і фашысцкаму рэжыму і знішчылі ў гады Вялікай Айчыннай вайны сотні людзей, уключаючы жанчын і дзяцей.

Таксама адзначалася, што Восіп Вінніцкі наўмысна пазбавіў жыцця не менш як 403 чалавек, у тым ліку не менш за 146 дзяцей, у тым ліку заведама малалетніх, а таксама састарэлых і асоб, якія знаходзіліся ў бездапаможным стане, цяжарных жанчын. Замахваўся на пазбаўленне жыцця яшчэ не менш за 31 чалавека, уключаючы заведама малалетніх і асоб, якія знаходзіліся ў бездапаможным стане.

Да канца жыцця Вінніцкі хаваўся ў Канадзе і памёр у 1997 годзе.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю