Top.Mail.Ru
102

Веснавая пасяўная: гатоўнасць сельгастэхнікі ў Беларусі складае 94 %

У Беларусі да пачатку веснавых палявых работ падрыхтавана 94 % сельскагаспадарчай тэхнікі. Пра гэта на прэс-канферэнцыі паведаміў начальнік галоўнага ўпраўлення тэхнічнага прагрэсу і энергетыкі, дзяржаўнага нагляду за тэхнічным станам машын і абсталявання (Галоўдзяржтэхнагляд) Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Станіслаў Карповіч, паведаміла БелТА.


Паводле слоў прадстаўніка міністэрства, прыняты комплекс арганізацыйна-тэхнічных мерапрыемстваў дазваляе гарантаваць своечасовую падрыхтоўку ўсіх машын. Усяго ў пасяўной кампаніі будуць задзейнічаны каля 75 тыс. адзінак сельгастэхнікі.

«Узровень гатоўнасці на сёння складае 94 %. Крыху ніжэйшыя паказчыкі пакуль назіраюцца ў Віцебскай і Магілёўскай абласцях, але за гэты тыдзень яны будуць падцягнуты да патрэбнага ўзроўню. Асобныя гаспадаркі Брэсцкай вобласці ўжо прыступілі да выканання веснавых палявых работ», — адзначыў Станіслаў Карповіч.


Асаблівая ўвага ўдзяляецца машынам, якія выходзяць у поле першымі. Так, узровень гатоўнасці тэхнікі для падкормкі глебы (напрыклад, тыпу «Раса») ужо дасягнуў 99 %.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю