Top.Mail.Ru

Выбаршчык Гомельскага раёна: «Мой голас — за далейшае развіццё айчыннай прамысловасці»

У цэнтральным населеным пункце аднаго з буйных сельсаветаў Гомельскага раёна — аграгарадку Пакалюбічы — мясцовыя жыхары паказалі вялікую актыўнасць удзелу ў першым дні правядзення датэрміновага галасавання па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.


У аграгарадку ўрачыста адкрыты ўчастак для галасавання № 22. Да пачатку яго адкрыцця назіральнікі, якія ацэньваюць ход галасавання, сачылі за працэсам апячатвання ўрны для бюлетэняў. У першую хвіліну з моманту афіцыйнага страту аддаць свой голас прышлі адразу больш дзесяці вяскоўцаў. Адной з тых, хто у ліку першых прагаласаваў, стала васьмідзесяцігадовая жыхарка Пакалюбіч Галіна Рыгораўна. 

— Хоць і хадзіць мне ўжо цяжка, усё роўна сабралася, пад’ехала на аўтобусе, каб паспець з самага пачатку прагаласаваць, — падзялілася жанчына, што для яе важна самой прыйсці на выбарчы ўчастак. — Галасую заўсёды датэрмінова і заўсёды за аднаго кандыдата. Для мяне самае галоўнае, каб мір быў на зямлі, — з такім пажаданнем апусціла свой «голас» ў апячатаную празрыстую ўрну жанчына.

Прыходзіць менавіта з пачатку датэрміновага галасавання па выбарах — традыцыя сям’і прафесійнага ратавальніка Аляксандра і яго жонкі Алены. 

— Мы заўжды на выбары разам. Дзеці ўжо дарослыя — дачка будзе галасаваць у Ветцы, а сын — працуе ў Гомельскім гарадскім аддзеле па надзвычайных сітуацыях, цяпер таксама задзейнічаны ў забеспячэнні супрацьпажарнай бяспекі на ўчастках для галасавання, гэта гонар для нас, бацькоў, — падзяліўся Аляксандр. — Мы з жонкай прагаласавалі за моцную, квітнеючую Беларусь, за светлую будучыню, за развіццё. Наш Прэзідэнт для захавання таго лепшага, што засталося з савецкага часу, прыклаў усе намаганні. Мой голас — за далейшае развіццё айчынная прамысловасці, — з радасцю аб удзеле ў галасаванні дадаў Аляксандр.

Добразычлівасць і пазітыўны настрой людзей на выбарчым участку адзначылі і назіральнікі ўчастка для галасавання № 22 у аграгарадку Пакалюбічы. Яны фіксуюць і вельмі высокую актыўнасць мясцовых жыхароў.

Як адзначыла старшыня ўчастковай камісіі па выбарам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь участка для галасавання № 22 Гомельскага раёна Любоў Сівуха, у межы адзначанага выбарчага ўчастка ўключаны чатыры населеныя пункты Пакалюбіцкага сельсавета — Пакалюбічы, Прудок, Калініна, Плёсы. 

— У цэлым па нашым участку — больш як 2790 выбаршчыкаў, 27 чалавек на выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь будуць галасаваць упершыню. На участку акрэдытаваныя сем назіральнікаў, якія ацэньваюць ход галасавання, — патлумачыла Любоў Сівуха. — Нагадаю, што для грамадзян, якія па аб’ектыўных прычынах не могуць прыйсці на свой выбарчы ўчастак — маламабільных, састарэлых, людзей з інваліднасцю — прадугледжана арганізацыя галасавання па месцы знаходжання. Магчымасць прагаласаваць дома даецца толькі ў асноўны дзень выбараў. Такія заяўкі ўжо прымаюцца і будуць прымацца да 18.00 26 студзеня, — звярнула ўвагу старшыня ўчастковай камісіі.

фота аўтара

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю