Top.Mail.Ru

Выбаршчыкі выбіраюць самі прыйсці на ўчастак

У трэці дзень датэрміновага галасавання Цэнтр грамадскага назірання за выбарамі працягвае акумуляваць інфармацыю з усіх рэгіёнаў.


Нацыянальныя назіральнікі адзначаюць, што пытанняў у выбаршчыкаў да ўчастковых камісій звычайна няма. Аднак часам людзі прыходзяць на ўчастак, які не адносіцца да іх адрасу рэгістрацыі.

— Як назіральнік я кантралюю, каб усё было па законе. Так і адбываецца. Учора, напрыклад, прыйшлі некалькі чалавек на ўчастак, якія былі зарэгістраваны па іншым месцы жыхарства. Ім, зразумела, не далі бюлетэнь, але зарыентавалі, як дзейнічаць. Людзі ўспрымаюць такія сітуацыі з разуменнем, дзякуюць за падказкі, — падкрэсліў назіральнік, які працуе на адным з участкаў у Брэсцкім раёне.

Нагадаем, што прагаласаваць не па месцы рэгістрацыі можна, але для гэтага грамадзянін павінен падаць не пазней за 25 студзеня ва ўчастковую камісію дакумент, які пацвярджае яго пражыванне на тэрыторыі адпаведнага ўчастка. Гэта можа быць пасведчанне аб праве ўласнасці на нерухомую маёмасць, дагавор найму жылога памяшкання або іншы дакумент, які пацвярджае пражыванне.

Як адзначаюць назіральнікі, у перыяд датэрміновага галасавання, паколькі гэта працоўныя дні, у ранішнія гадзіны часта ідуць галасаваць пажылыя людзі. Цікава, што людзі выбіраюць прыйсці на ўчастак самастойна, нават калі ў іх ёсць магчымасць аддаць свой голас дома.

— Мы былі прыемна здзіўленыя актыўнасцю выбаршчыкаў у першыя два дні галасавання. Многія пажылыя людзі прыходзяць на ўчасткі, нават адмаўляючыся ад магчымасці галасаваць дома. Напрыклад, прыходзіла гараджанка 85 гадоў. Яна сказала: «Я як заўгодна, але прыйду, абы аддаць свой голас за будучыню нашай краіны», — распавяла назіральніца са Слаўгарада Алеся Алімская.

Аб падобных сітуацыях расказала і Вольга Кавенькова, назіральнік на адным з участкаў у Хоцімскім раёне.

— Для людзей важна асабіста прыйсці на ўчастак, яны так і кажуць «Пакуль мы ў сілах дайсці — мы прыйдзем», хоць у камісіі ёсць усе магчымасці арганізаваць галасаванне дома. Прычым бачна, што, прыходзячы на ўчастак, людзі ўжо вызначыліся, за каго хочуць аддаць свой голас: яны гатовы адразу ж запаўняць бюлетэнь. Але, як і прадугледжана заканадаўствам, камісія прапануе прайсці ў кабіну для галасавання.

Назіральнік аднаго з участкаў у Чэрыкаве Іна Сідаровіч таксама адзначыла актыўнасць грамадзян у першыя дні датэрміновага галасавання.

— Я ўжо трэці дзень працую на ўчастку. Ужо а 12 гадзіне ёсць выбаршчыкі на ўчастку, і дзверы літаральна не зачыняюцца на працягу дня. Камісія працуе дакладна, зладжана. Усё праходзіць у добразычлівай, спакойнай атмасферы.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю