Top.Mail.Ru
136

«Выдатна, што такіх дзяцей выхавалі». Пенсіянерка з Гродна пра дапамогу БРСМ у расчыстцы снегу

Моладзь Гродзенскай вобласці працягвае дапамагаць з прыбіраннем снегу жыхарам рэгіёна падчас акцыі «Эстафета дабра», паведаміла БелТА.


Сёння, напрыклад, моладзь Гродна зазірнула да 87-гадовай гродзенкі Таісіі Нямцовай. Зусім няшмат часу спатрэбілася хлопцам і дзяўчатам, каб расчысціць тэрыторыю ля яе прыватнага дома. «Вельмі дапамагла моладзь. Такую працу я сама не магу зрабіць. У мяне ёсць дачка і зяць, яны прыходзяць, дапамагаюць і ў такое надвор’е, але яны цяпер на працы. Сусед мой таксама дапамагае, калі папрашу, не адмаўляе. Дзякуй богу, што і моладзь адгукнулася, прыйшла на дапамогу ў патрэбны момант. Здароўя ім. Як выдатна, што такіх дзяцей выхавалі», — сказала пенсіянерка, назіраючы за тым, як зменьваецца тэрыторыя каля яе дома.

Ягор Рагачэўскі — адзін з удзельнікаў працоўнага дэсанту. «Калі шчыра, то расчышчаць снег давялося ўпершыню. Сёння падкінула снегу ў горадзе, таму мы адразу ж узяліся за справу — дапамагаць тым людзям, якім сапраўды патрэбна дапамога. Па патрэбным адрасе калектыўна расчысцілі дарожкі, прыбралі снег. Ці гэта не прыемна?» — заўважыў малады чалавек.


Прыйшлі актывісты БРСМ на дапамогу і жыхарам шматкватэрнага дома на вул. Урублеўскага. 79-гадовая Ванда Апалайко звярнулася да моладзі з просьбай дапамагчы расчысціць тратуар каля дома. «У нашым доме, а яму 52 гады, у асноўным старыя жывуць, ужо дажываем, што называецца. Таму патрэбна дапамога. Мне вось, напрыклад, трэба сёння ў аптэку, я не ведала, як выйсці, — расказала пенсіянерка. — Я па тэлевізары ўбачыла, што моладзь на дапамогу прыходзіць, і патэлефанавала. Яны прыйшлі ў вялікім складзе. Я як былы камсамольскі работнік, ведаю, што сапраўды моладзь прыходзіць на дапамогу, пераемнасць ёсць. Не адмовілі, прыйшлі на дапамогу, гэта вельмі радуе».

Як расказаў першы сакратар Гродзенскага абкама БРСМ Пётр Касіцкі, акцыя «Эстафета дабра» ў рэгіёне ў актыўнай фазе. «Мы чысцім снег адзінока пражываючым грамадзянам, у прынцыпе, аказваем дапамогу ўсім, хто звяртаецца да нас на гарачыя лініі. У цэлым па вобласці ўжо адпрацавана 56 зваротаў. Цяпер снегапад актыўны, таму зваротаў, думаю, будзе яшчэ больш», — адзначыў ён, дадаўшы, што спадзявацца толькі на моладзь, хоць яны заўсёды гатовыя дапамагчы, не варта. «Моладзь, вядома, падключыцца, мы ад гэтай працы не адмаўляемся. Але мы разумеем, што кожны можа дапамагчы камунальным службам, унесці сваю лепту ў расчыстку снегу, дзе б ён ні знаходзіўся», — сказаў Пётр Касіцкі.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю