Урач: адна бляшанка энергетыку не робіць чалавека небяспечным кіроўцам, умераная колькасць кафеіну можа ненадоўга павысіць бадзёрасць
Ужыванне энергетыкаў у вялікай колькасці можа выклікаць пачашчанае сэрцабіцце, дрыготку, нервовасць і павышаную ўзбуджальнасць, такія рэакцыі могуць перашкодзіць канцэнтрацыі за рулём і зрабіць кіраванне аўтамабілем небяспечным, расказаў урач-псіхіятр, нарколаг Руслан Ісаеў, паведамляе інтэрнэт-выданне «Газета.ру».
«Калі кіроўца моцна стаміўся, энергетык можа стварыць зманлівае адчуванне, што чалавек здольны бяспечна працягваць шлях. Кафеін сапраўды здольны часова паляпшаць некаторыя паказчыкі, звязаныя з кіраваннем… Ёсць і іншы бок. У вялікай колькасці энергетыкі могуць выклікаць пачашчанае сэрцабіцце, дрыготку, нервовасць, павышаную ўзбуджальнасць. Такія рэакцыі здольныя перашкаджаць канцэнтрацыі і рабіць кіраванне аўтамабілем небяспечным», — сказаў урач.
Ён адзначыў, што адна бляшанка энергетыку не робіць чалавека небяспечным кіроўцам, умераная колькасць кафеіну можа ненадоўга павысіць бадзёрасць.
Аднак калі кіроўца торкае носам, страчвае канцэнтрацыю, заўважае, што яму цяжка сачыць за дарогай, правільнае рашэнне — спыніцца ў бяспечным месцы і адпачыць, рэзюмаваў псіхіятр-нарколаг.