Top.Mail.Ru
127

Выкарыстоўваюць навушнікі, робяць сэлфі. БЧ пра рызыкі траўміравання дзяцей на аб’ектах чыгуначнага транспарту

На Беларускай чыгунцы падвялі вынікі прафілактычнай акцыі «Дзеці і бяспека», расказалі БелТА ў прэс-цэнтры БЧ.


Акцыя праводзіцца рэгулярна і накіравана на прафілактыку траўміравання непаўналетніх на аб’ектах чыгуначнага транспарту.

З 20 па 31 кастрычніка работнікі беларускай магістралі сумесна з членамі грамадскіх фарміраванняў і супрацоўнікамі органаў унутраных спраў правялі 578 рэйдаў. Выведзены ў бяспечнае месца 45 непаўналетніх, якія знаходзіліся на аб’ектах чыгункі ў навушніках або размаўляюць па мабільным тэлефоне.

Акрамя таго, спецыялісты БЧ правялі больш за 700 выступленняў ва ўстановах адукацыі і працоўных калектывах, на вакзалах і станцыях, падчас якіх дзецям і дарослым нагадалі правілы паводзін на аб’ектах чыгуначнага транспарту, а таксама расказалі пра наступствы іх парушэння. У сустрэчах прынялі ўдзел каля 38 тыс. чалавек, з іх непаўналетніх — амаль 32 тыс. Распаўсюджана больш за 15 тыс. памятак.

«Беларуская чыгунка прымае ўсе магчымыя меры, каб выключыць выпадкі траўміравання непаўналетніх на чыгуначным транспарце. Разам з тым у бягучым годзе на аб’ектах чыгуначнага транспарту пацярпелі 8 непаўналетніх, 5 з іх траўмаваныя смяротна. За аналагічны перыяд 2024 года загінулі двое непаўналетніх», — сказалі ў прэс-цэнтры.


Бестурботнасць, невыкананне элементарных мер асабістай бяспекі і адсутнасць кантролю з боку дарослых — асноўныя прычыны траўмаў і гібелі дзяцей. Пацярпелыя, як правіла, размаўляюць па мабільным тэлефоне, выкарыстоўваюць навушнікі пры знаходжанні на чыгуначных пуцях, ігнаруюць гукавыя і светлавыя сігналы, пераходзяць пуці ў неўстаноўленых месцах або спрабуюць зрабіць сэлфі перад цягніком.

Беларуская чыгунка ў чарговы раз заклікае падлеткаў быць больш уважлівымі на аб’ектах чыгуначнага транспарту, выконваць правілы бяспекі і берагчы сябе, а бацькоў — не пакідаць дзяцей без нагляду і тлумачыць ім, што чыгунка — гэта зона павышанай небяспекі, а не месца для гульняў і свавольстваў.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю