Top.Mail.Ru
277

Выкіды ў атмасферу ў Беларусі дасягнулі гістарычнага мінімуму

За апошнія дзесяць гадоў удалося знізіць выкіды ў атмасфернае паветра больш чым на 31 тыс. т. Пра гэта расказаў журналістам міністр прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Сяргей Масляк падчас перадачы МАЗам першага беларускага электрычнага смеццявоза камунальным службам, перадае БелТА.



На яго думку, пытанні забруджвання атмасфернага паветра актуальныя ва ўсім свеце. Асабліва актуальныя яны для Беларусі. «Па статыстычных даных сумарныя выкіды забруджвальных рэчываў у атмасфернае паветра за 2024 год склалі 865 тыс. т. За апошнія пяць гадоў гэта гістарычны мінімум. Усяго ж за апошнія дзесяць гадоў дзякуючы намаганням дзяржавы, бізнесу, прадпрыемстваў, арганізацый нам удалося знізіць выкіды ў атмасфернае паветра на больш чым 31 тыс. т. Большая палова — выкіды ад аўтамабіляў. І для такога мегаполіса, як Мінск, праблема выкідаў асабліва актуальная. У горадзе вялікая колькасць аўтатранспарту, і толькі ад яго выкіды складаюць каля 82 % ад агульнай колькасці», — адзначыў Сяргей Масляк.

Актуальным кірункам развіцця ён лічыць электратранспарт. «Штогод усё больш пасажырскага электратранспарту з’яўляецца на вуліцах нашых гарадоў. Не выключэнне і электрамабілі. Калі ў 2017 годзе колькасць электрамабіляў складала ўсяго толькі 70 адзінак, то да канца 2024-га гэта лічба вырасла да 24 тысяч, а паводле аператыўных звестак, да канца 2025 года — пачатку 2026 года іх колькасць узрасце да 50 тысяч і тое, што сёння электратранспарт урываецца ў сферу жыллёва-камунальнай гаспадаркі, таму пацвярджэнне», — падкрэсліў ён.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю