Top.Mail.Ru

Вылеты ў Егіпет з абласных цэнтраў перанесены ў Мінск. Як быць турыстам?

Чартарныя ланцужкі на егіпецкія курорты часова перанеслі з рэгіянальных аэрапортаў у Нацыянальны аэрапорт «Мінск». Пра гэта БелТА паведамілі ў Рэспубліканскім саюзе турыстычных арганізацый.



Як тлумачаць тураператары, перанос вылетаў у сезоне «Зіма 2026/2027» абумоўлены неабходнасцю забяспечыць стабільнасць выканання рэйсаў. Улічваюцца асаблівасці зімовай навігацыі, метэаралагічныя ўмовы, а таксама абмежаванні на выкарыстанне асобных паветраных прастор і запасных аэрадромаў.

Зыходзячы з гэтага авіякампанія «Белавія» прыняла рашэнне засяродзіць чартарную праграму ў Нацыянальным аэрапорце «Мінск». У летні сезон палётная праграма з рэгіёнаў будзе адноўлена ў поўным аб’ёме. Турыстам прадастаўлена ўся неабходная інфармацыя.

Кліентам турфірм прапануюць або адправіцца ў Егіпет з беларускай сталіцы з поўным захаваннем першапачатковага кошту тура (даты не мяняюцца), або змяніць напрамак падарожжа на іншы з прапанаваных тураператарам. Таксама яны могуць адмовіцца ад паездкі, калі змяненне аэрапорта вылету непрымальнае, з поўным вяртаннем грашовых сродкаў у парадку, прадугледжаным заканадаўствам.

«Турыст сам вызначае, які з прапанаваных варыянтаў будзе для яго найбольш аптымальным», — адзначылі ў РСТА.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю