Top.Mail.Ru
275

Вынікі Генеральнага пагаднення: рост прыбыткаў, павелічэнне колькасці занятых у эканоміцы і новыя сацыяльныя гарантыі

Вынікі выканання пагаднення паміж урадам, аб’яднаннямі наймальнікаў і прафсаюзаў абмеркавалі на пасяджэнні Нацыянальнага савета па працоўных і сацыяльных пытаннях.


Як падкрэсліў старшыня ФПБ Юрый Сянько, вынікі выканання Генеральнага пагаднення ў мінулым перыядзе па большасці паказчыкаў дэманструюць станоўчыя тэндэнцыі.

У прыватнасці, адзначаецца рост галоўных сацыяльных паказчыкаў: з пачатку года вырасла мінімальная заработная плата, рэгулярна павялічваўся памер бюджэту пражытачнага мінімуму, павялічвалася базавая стаўка для разліку заработнай платы работнікаў бюджэтнай сферы. Гэта напрамую адбілася на росце даходаў грамадзян. Таксама прымаліся меры па павышэнні пенсій па ўзросце, аказанні дапамогі малазабяспечаным грамадзянам і сем’ям.

У цэлым рэальныя заработныя платы і наяўныя грашовыя даходы насельніцтва растуць хутчэй, чым прагназавалася. Эканамічная сітуацыя дае магчымасць казаць аб прыкметным умацаванні сацыяльнай абароненасці грамадзян.

Яшчэ адзін важны вынік — зніжэнне ўзроўню беспрацоўя да 2,7 %. Гэта адзін з найніжэйшых паказчыкаў сярод краін Еўразійскага эканамічнага саюза. Сярод станоўчых момантаў і павелічэнне занятага ў эканоміцы насельніцтва.

Намеснік старшыні ФПБ Таццяна Філімонава таксама адзначыла, што важную ролю ў павышэнні дабрабыту і сацыяльнай абароненасці работнікаў адыгрывае і калектыўна-дагаворная работа. Нагадаем, у дзейным Генеральным пагадненні, якое было заключана ў пачатку гэтага года, урад, наймальнікі і прафсаюзы рэкамендавалі ўключаць у калектыўныя дагаворы шэраг новых палажэнняў, накіраваных на павышэнне прэстыжу працоўных прафесій, падтрымку маладых і запатрабаваных кадраў і многія іншыя меры. Гэта стала асновай для напаўнення калектыўных дагавораў новымі гарантыямі для работнікаў. У прыватнасці, ужо сёння больш за 16 тысяч калектыўных дагавораў прадугледжваюць меры па падтрымцы работнікаў, якія вырашылі завесці дзяцей. Больш за 15,7 тысячы замацоўваюць дадатковыя гарантыі для моладзі, каля 14 тысяч утрымліваюць абавязацельствы па перападрыхтоўцы і павышэнні кваліфікацыі супрацоўнікаў. 

Алена КРАВЕЦ

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю