Top.Mail.Ru

«Вынікі перавысілі чаканні». Снапкоў аб супрацоўніцтве Беларусі і Кітая

Па выніках двух гадоў вынікі супрацоўніцтва Беларусі і Кітая перавысілі чаканні. Пра гэта сказаў першы намеснік прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь Мікалай Снапкоў, паведамляе БелТА.



Адказваючы на пытанне, якую ацэнку можна даць супрацоўніцтву Беларусі і Кітая па выніках двух гадоў, Мікалай Снапкоў адзначыў: «Вынікі насамрэч перавысілі чаканні». 

Паводле слоў першага намесніка прэм’ер-міністра, кіраўнікі Беларусі і Кітая далі імпульс далейшаму супрацоўніцтву ў інавацыях, якія будуць укараняцца на практыцы. «Інавацыя тады інавацыя, калі яна ўкаранёна. Калі не ўкаранёна — гэта проста навукова-даследчая работа. Мы пераканаліся, што сёння сумеснымі намаганнямі кітайскіх і беларускіх сяброў мы рэалізоўваем менавіта інавацыі. Гэта значыць тое, што ўкараняецца ў практычнае жыццё ў розных галінах», — сказаў Мікалай Снапкоў. 

«Менавіта тэхналогіі будуць асновай, базай наступных двух гадоў прамысловай кааперацыі. Так атрымалася, што мы фактычна на гэтую ўгнаеную глебу будзем садзіць новыя, з дазволу сказаць, парасткі прамысловай кааперацыі ўжо ў наступныя два гады і ў наступным. Гэта значыць аб’яднанне тэхналогій і прамысловай кааперацыі, у прынцыпе, той вынік, які мы хочам дасягнуць ва ўзаемадзеянні з кітайскімі калегамі», — адзначыў першы намеснік прэм’ер-міністра Беларусі.

Адказваючы на пытанне, на распрацоўкі ў якіх сферах трэба зрабіць акцэнт, Мікалай Снапкоў сказаў: «Дадатковы імпульс трэба зрабіць па штучным інтэлекце. Гэта, мусіць, самая адчувальная, самая складаная і самая перспектыўная тэма. Тое, што датычыцца, па вялікім рахунку, усіх астатніх напрамкаў — біятэхналогіі, нана- (тэхналогіі. — Заўв. БелТА), новыя матэрыялы, авіябудаванне, беспілотныя апараты і гэтак далей, па вялікім рахунку, мы бачым нармальнае паступальнае супрацоўніцтва і стварэнне прадукта». 

Першы намеснік прэм’ера-міністра Беларусі дапоўніў, што ў сферы штучнага інтэлекту Кітай знаходзіцца наперадзе ўсёй планеты. «Тут вельмі важна будзе запазычыць вопыт, напрацоўкі і алгарытмы Кітайскай Народнай Рэспублікі», — сказаў на заканчэнне Мікалай Снапкоў.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю